«Дневники сотрудника НКВД». Прэзентацыя кнігі Настассі Зелянковай

25.09.2019 18:00 - 19:00 Офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў (вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх)) Уваход вольны

25 верасня ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў адбудзецца прэзентацыя кнігі «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма».

Кніга заснавана на рукапісах былога супрацоўніка НКУС Іосіфа Ятчэні. Ён апісвае сваё жыццё, якое праходзіла на фоне ключавых падзей гісторыі. Распавядае пра службу ў царскім войску і Чырвонай Арміі, рэвалюцыю 1917 года, працу ў якасці рэзідэнта спецслужбаў. Піша пра тое, як стаў чэкістам, а пасля апынуўся “ворагам народа”, падрабязна апавядае пра метады супрацоўнікаў НКУС, катаванні, якія прымяняліся ва ўнутранай турме — так званай "амерыканцы".

Рэдактар і ўкладальнік выдання, журналістка інтэрнэт-газеты “Салідарнасць” Настасся Зелянкова раскажа, як стваралася кніга, пазнаёміць з людзьмі, якія да яе спрычыніліся, а таксама падзеліцца вопытам працы ў архівах КДБ.

Анастасія Зелянкова: Дзённікі супрацоўніка НКУС і маўчанне беларусаў

Падчас сустрэчы будуць прадстаўленыя і іншыя кнігі аўтаркі.
Запрашаем а 18.00 па адрасе: Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх). Уваход вольны!

Падзея ў Facebook.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

14.06.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ