У пятніцу, 7 траўня, мастачка мастачка Лілія Бусарава кліча на выставу-прэзентацыю і творчую сустрэчу ў Гданьску.
Дата: 7 чэрвеня
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: pracownia «Dzivne», Lankova 16 (domofon 2), Гданьск
Яна працуе ў класічных тэхніках і робіць гэта на сусветным узроўні — яе кніжныя ілюстрацыі і малюнкі неаднаразова адзначаліся ўзнагародамі і любоўю ва ўсім свеце.
Лілія займаецца керамікай, жывапісам, ілюстрацыяй, супрацоўнічае ў тэатральных праектах.
Прыходзьце пагутарыць пра мастацтва, паглядзець цудоўныя творы спадарыні Ліліі, а можа, і набыць які.
Уваход вольны.