У пятніцу, 7 чэрвеня, у музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах ладзяць дзень адчыненых дзвярэй у межах рэспубліканскай акцыі «Вандруй! Адчуй! Натхняйся!» і з нагоды стогадовага юбілея пісьменніка.
Дата: 7 чэрвеня
Месца: музей-дача Васіля Быкава, а/г Ждановічы, вул. Дачная, 62, Мінскі раён
Уваход у музей у гэты дзень будзе вольным.
Таксама будзе бясплатная экскурсія па былым лецішчы Быкава, якую правядзе куратарка філіяла Ірына Князева.
Пачатак — у 15.00.
Даехаць можна ад станцыі метро «Пушкінская» да прыпынку «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы»:
аўтобус № 219
аўтобус № 419
маршрутка № 1419