У сераду, 17 студзеня, у галерэі «Арт Фабрыка» — творчая сустрэча з мастачкай Марыяй Богдан у межах яе выставы «Чысты звон».
Дата: 17 студзеня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Арт Фабрыка, вул. Свярдлова, 2, Мінск
На творчай сустрэчы вы даведаецеся гісторыі пра творы на выставе, зможаце пазнаёміцца са спадарыняй Марыяй і задаць ёй пытаннечкі.
У жывапісе спадарыня Марыя адлюстроўвае ўспаміны з дзяцінства, самабытнасць вёскі, уклад жыцця, асаблівы пах і смак. Гэтыя ўспаміны цяжка апісаць — іх можна толькі адчуць.
У палотнах праведзена тонкая нітка часу. Яна звязвае ўклад жыцця маленькай Марыі і сучаснасці — напаўняе святлом і колерам дзіцячую і чыстую частку ўнутранага свету.
Уваход — па квітку ў галерэю (5 рублёў). Запісвайцеся праз каментары да адмысловага паста.