У суботу, 9 сакавіка, у Грузінскім доме адбудзецца адкрыццё выставы «Глыбіня звонку / глыбіня ўнутры», якая працуе з сярэдзіны лютага.
Дата і час: 9 сакавіка ў 17.00
Месца: Грузінскі дом, вул. Куйбышава, 48, Мінск
Выстава сабрала творы 16 беларускіх мастачак, якіх аб’ядноўвае імкненне глыбокага спасціжэння свету і сябе ў ім. У кожнай — свая тэма і мастацкая мова.
Тут вы ўбачыце працы ў розных медыя: жывапіс, фатаграфія, тэкстыльнае мастацтва, арт-аб’ект, інсталяцыя.
У выставе бяруць удзел:
Яна Волкава
Аляксандра Галенка
Анастасія Дабрыніна
Інга Кардыс
Паліна Корзун-Фомчанка
Ала Касцялецкая
Вікторыя Кукліна Юлия Муха
Надзея Рэўтовіч
Наталі Рыкава
Алена Сінкевіч
Саша Снягір
Ірына Трыкіша
Анастасія Вусік
Алена Хатэнка
Святлана Шалай
Куратаркі — Надзея Хмыль і Саша Снягір.
Працуе выстава да 26 сакавіка.