Перформанс Змітра Вайноўскага «Антыгерой з тысячай твараў» у Варшаве

02.12.2023 18:00 - 19:30 Dom Społeczny (Obozowa 85) Бясплатнае
 


У суботу, 2 снежня, у Варшаве будзе новы монаспектакль беларускага мастака Змітра Вайноўскага «Антыгерой з тысячай твараў».




Дата: 2 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Dom Społeczny, Obozowa 85, Варшава 


Пабудаваны ён па прынцыпе рэфлексійнага маналогу, звернутага да суайчыннікаў галоўнага героя, якіх аб’ядноўвае тая ж «нязручная» гісторыя рэпрэсіўнай дзяржавы.

 Ягоная гісторыя — гэта падобнае да вандроўкі Уліса доўгае і пакутлівае падарожжа ў пошуках дома, сэнсу і сябе. 

Сцэнар — Зміцер Вайноўскі, Вольга Бубіч 

Жывая музыка — Altro Volta 

Мультымедыя — Пётр Шатыловіч 

Мастацкае кіраўніцтва — Лора Сонік 


Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.


 Уваход, калі не памыляемся, вольны. Па запіс звяртайцеся на мэйл p.gawronski@wck-wola.pl, бо месцаў абмежавана.





Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Фэст «Класіка. LIVE» ў мінскім батанічным садзе

11.07.2026 12:00 - 12.07.2026 21:30 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ