У нядзелю, 15 снежня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца творчая сустрэча з фатографам Вадзімам Качанам у межах выставы «Рэха мадэрнізму. Ад Манэ да Кандзінскага».
Дата і час: 15 снежня ў 17.00
Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Мы прывыклі, што фатаграфія — гэта заўсёды пра тое, што было насамрэч, што фатаграфія — гэта фіксацыя мінуўшчыны.
Але ў фатаграфіях Вадзіма Качана ўсё не так!
Яго фатаграфіі паказваюць якраз тое, чаго не было ў рэальнасці. Яны выяўляюць хутчэй думкі і фантазіі аўтара, ці нават часам зазіраюць у будучыню. І ўсё гэта без умяшання аўтара ў выяву.
Што гэта? Выпадак? Правіданне?
Пра ўсё даведаецеся на сустрэчы з Вадзімам Качанам, на якой фатограф раскажа пра свае работы на выставе, а таксама пакажа яшчэ каля 100 работ з серыі «Малюнкі часу і святла, або фатаграфія як прадчуванне».
Фатаграфіі здымаліся ў далёкіх 1980-х гадах, але актуальныя і зараз.
Будуць і новыя фотаздымкі з гэтай серыі.
Кошт квіткоў:
14 рублёў — поўны;
12 рублёў — студэнты дзённай формы навучання;
10 рублёў — пенсіянеры, навучэнцы школ, гімназій, ПТВ, ССНУ, шматдзетныя сем’і, інваліды III групы.
Рэгіструйцеся па спасылцы. ⠀