У нядзелю, 18 чэрвеня, у дворыку Музея гісторыі рэлігіі распачынаецца новая серыя летніх джазавых вечарын Jazz & Family Grodno Summer 2022.
Дата: 18 чэрвеня
Час: 20.00
Месца: музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Гродна
Гэтым разам джазуе духавы квінтэт Вялікага тэатра Беларусі.⠀
У праграме — не толькі джаз, а нават яшчэ і народныя бразільскія песні ды розныя музычныя сюрпрызікі.
Для вас зайграюць:
Дзіяна Гантарэнка (флейта),
Максім Юргілевіч (габой),
Віктар Пузыня (кларнет),
Андрэй Гузееў (фагот),
Віталь Карабухін (валторна)
Міхаіл Пяндо (барабаны).
Квіткі коштам 30 рублёў можна набыць у касе музея. Замаўляйце па нумарах +375296633844, +375297444073.