23 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь
адкрываецца часовая экспазіцыя “ВОЛЬНЫЯ З ВОЛЬНЫМІ, РОЎНЫЯ З РОЎНЫМІ”
Выстава прысвечана 450-годдзю падпісання Люблінскай уніі – міжнароднага прававога акта,
які паклаў пачатак дзяржаўнаму саюзу паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім –
вядомаму як Рэч Паспалітая. Акт Люблінскай уніі заключаны ў 1569 годзе.
Часовая экспазіцыя прадстаўляе дакладную гістарычную рэканструкцыю акта Люблінскай уніі
са збору Музея гісторыі Польшчы.
Выстава працуе па 13 лістапада.
Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12
Штодня 11.00 – 19.00
Тэлефон: 8017 327-43-22, 321 23 71