У суботу, 30 сакавіка, беларусаў Вільні клічуць у вандроўку па Віленшчыне, прысвечаную Францішку Багушэвічу.
Дата: 30 сакавіка
Час выезду: 9.30 (час мясцовы)
Месца: Вільня
Сёлета спаўняецца 184 гады з дня ягонага нараджэння. А нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Свіраны непадалёк ад Меднікаў, куды і плануюць завітаць.
Таксама заедуць да касцёла у Рукойнях, дзе хрысцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту.
Маршрут вандроўкі: Вільня — Немеж — Барэйкаўшчына — Рукойні — Савічуны — Сьвіраны — Меднікі — Вільня.
Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі. Выезд з Вільні ў 9-30 раніцы, вяртанне недзе а 16-й.
Унёскі на вандроўку з уваходнымі квіткамі ў музей Сыракомлі ў Барэйкаўшчыне ды ў Медніцкі замак, з экскурсіямі там ды расповядамі па дарозе:
— 45 еўра для дарослых;
— 40 еўра для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў (якія маюць адпаведныя пасведчанні);
Рэгіструйцеся па спасылцы (там жа знойдзеце кантакты для даведак).