У суботу, 30 сакавіка, музейны комплекс «Заслаўе» ладзіць майстар-клас Веры Занкевіч па пляценні каўнерыка ў стылі гарлячкі.
Дата: 30 сакавіка
Час: 12.00
Месца: Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе
Вы засвоіце тэхніку нізання адной іголкай і спляцеце фрагмент каўнерыка.
Сплесці ўпрыгожванне за адзін занятак не паспеем, але вы авалодаеце адной са старажытных тэхнік нізання бісерам, навучыцеся мацаваць зашпільку да вырабу і атрымаеце шмат карысных парадаў для далейшай самастойнай работы.
Усе неабходныя матэрыялы вам дадуць на майстар-класе.
Удзел — 15 рублёў + уваходны квіток у музей (5 рублёў поўны, 4 рублі льготны). Запісвайцеся па нумары +375-29-5601559.