У чацвер, 18 студзеня, у «Accidental Point» — вечар эксперыментальнай электронікі ад «Shatkavalka».
Дата: 18 студзеня
Час: з 19.30
Месца: арт-прастора «Accidental Point», вул. Кальварыйская, 21, Мінск
Гэта калабарацыя Антона Анішчанкі і этнографа і фолк-спявачкі Ганны Сілівончык.
Палявыя запісы, зробленыя ў вёсках, нацыянальных парках і балотах Беларусі — месцах, дзе зарадзілася беларуская фальклорная музыка. Песні сабраныя падчас этнаграфічных экспедыцый у аддаленыя куткі краіны.
Гэтыя матэрыялы, а яшчэ сэмпляваныя старадаўнія і акустычныя прылады і сінтэзатары стануць асновай для жывога выступу.
Выступаюць:
Антон Анішчанка — палявыя запісы, сінтэзатары, апрацоўка гуку
Ганна Сілівончык — вакал
Імпрэза адкрыецца ў 19:30 эмбіент-сэтам ад Sheva. У 21:00 пачнецца ўласна «Shatkavalka».
Уваход — free donation.