У суботу, 11 лістапада, у гасцёўні філармоніі — канцэрт музыкі маладых беларускіх кампазітараў.
Дата: 11 лістапада
Час: 18.30
Месца: гасцёўня філармоніі, вул. Арджанікідзэ, 14, Брэст
Грае духавы квінтэт Вялікага тэатра Беларусі.⠀
«Сёлета мы вырашылі правесці конкурс сярод кампазітараў. Гэта нашыя маладыя і таленавітыя творцы. Усе творы былі напісаны адмыслова для нашага складу. Для нас вялікая радасць прэзентаваць гэтыя сачыненні», — кажуць музыкі.
Для вас зайграюць:
Дзіяна Гантарэнка (флейта),
Максім Юргілевіч (габой),
Віктар Пузыня (кларнет),
Андрэй Гузееў (фагот),
Віталь Карабухін (валторна)
Міхаіл Пендо (барабаны).
Квіткі коштам 15 рублёў можна набыць у касе філармоніі ці па спасылцы.