Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Вільні

11.11.2023 19:00 - 21:00 Дом легенд (Subačiaus g. 15/2) 15 еўра

У суботу, 11 лістапада, у Вільні — канцэрт Яўгена Барышнікава. Як і абяцаў спадар Яўген год таму на канцэрце ў Вільні, ён прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ не бачылі і не чулі.




Дата: 11 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Дом легенд, Subačiaus g. 15/2, Вільня 



Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але прытым без запісаных загадзя партый — усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам. 

Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта. 

Ну і наўрад ці паміж песнямі абыдзецца без вясёлых баек: пра беларускае мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны ды адвечны шлях беларусаў, раскіданых па свеце. 


Квіткі коштам 15 еўра набывайце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ