24 лістапада, у нядзелю, у прасторы «Манахром» — вечар класікі.
Дата: 24 лістапада
Час: 19.00
Месца: прастора «Манахром», вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх), Мінск
Выконваюць вакальны цыкл Франца Шуберта «Зімовы шлях», напісаны ў лютым (1-ы сшытак) і кастрычніку (2-гі сшытак) 1827 года — перадапошняга года жыцця кампазітара.
Аднаму са сваіх сяброў ён неяк сказаў: «Прыходзь сёння да Шобера (адзін з найбліжэйшых сяброў Шуберта). Я вам спяю некалькі жахлівых песень. Яны мяне стамілі мацней за якія-небудзь іншыя песні».
Сябры, якія пачулі ў той вечар новы цыкл былі збянтэжаныя змрочным настроем шматлікіх з новых песень.
Шуберт прадказаў, што з часам яны іх ацэняць і прызнаўся, што яму самому яны вельмі дарагія.
За два стагоддзі, якія прайшлі з тых часоў вакальны цыкл «Зімовы шлях» стаў адным з самых знакамітых і любімых твораў у гэтым жанры.
Выконваюць:
Юрый Гарадзецкі, тэнар
Дзмітрый Зубаў, фартэпіяна
Квіткі коштам 20 рублёў можна набыць па спасылцы.