У пятніцу, 13 верасня, у Мінску будзе вечарына традыцыйных танцаў «Рухаемся».
Дата: 13 верасня
Час: 20.00
Месца: Modul Art Platform, вул. Кастрычніцкая 16/3 (3 паверх, уваход з боку Кастрычніцкай, 10Б), Мінск
Зайграюць капэла Алены Мялешкі і гурт «Анягож».
Нават калі не ўмееце танчыць — прыходзьце паслухаць жывую музыку. А калі гатовыя навучыцца — перад пачаткам будзе адмысловы майстар-клас.
Уваход — 20 рублёў, калі рэпоснеце афішку да 18:00 пятніцы, 13 верасня, альбо 30 рублёў без рэпоста. Квіткі можна набыць на ўваходзе.