“Восень у Завоссі” ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе”
Пачатак: 21.09 (12:00)Канец: 21.09 (16:00)
в. Завоссе
“Вялікае шчасце было нарадзіцца на гэтай зямлі…”
Адам Міцкевіч
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам працягвае добрую традыцыю і запрашае ў Год малой радзімы прыняць удзел у свяце “Восень у Завоссі”, якое адбудзецца ў філіяле “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” 21 верасня 2019 года.
Завоссе. Вядомае ў краіне і далёка за яе межамі месца, дзе нарадзіўся адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч. Тут прайшло яго дзяцінства, сюды падлеткам штогод прыязджаў на летнія вакацыі, ляцеў закаханы студэнт, а потым – настаўнік з Коўна, каб быць бліжэй да любімай дзяўчыны Марылі Верашчакі…
У праграме свята:
– літаратурна-грамадская акцыя “Чытаем класіка”;
– “бібліятэчны марафон”, выступленні гурткоўцаў літаратурных суполак Баранавіцкага раёна, займальныя квэсты, гульні і заняткі на дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўцы;
– непаўторнасць і прыгажосць работ майстроў народнай творчасці ў “Горадзе майстроў”;
У канцэртнай праграме прымуць удзел: Арт-студыя “Niespodzianka” (“Неспадзяванка”) аб’яднання палякаў у Беларусі, гурт беларускіх галасоў і ўсіх музычных напрамкаў “BY CRY”; этна-гурт "VuRaj” (жывая акустычная музыка).
Капэла “Колісьнія” і Мінская школа танцаў пачатку XIX ст. “Капітэль” зробяць усё магчымае, каб кожны госць свята паспрабаваў сябе ў ролі танцора і на вясковым свяце, і ў бальнай зале.
Кульмінацыяй свята стане Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым.
Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус.
Ад’езд у 8:30 ад Вострава слёз (Траецкае прадмесце) (арыенцір – таблічка “Восень у Завоссі”).
Кошт уваходнай платы на мерапрыемства пры ад’ездзе з Мінска па маршруце “Мінск – Завоссе – Мінск”:
– дарослыя – 20 руб.,
– школьнікі, навучэнцы, студэнты – 10 руб.,
– дзеці да 7 гадоў – бясплатна.
Колькасць месцаў у аўтобусе абмежаваная. Абавязковыя папярэдні запіс і набыццё квіткоў.
Кошт уваходнай платы на мерапрыемства на тэрыторыі Музея-сядзібы Міцкевічаў “Завоссе”:
– дарослыя – 10 руб.,
– школьнікі, навучэнцы, студэнты – 5 руб.,
– дзеці да 7 гадоў – бясплатна,
– “сямейны квіток” – 15 руб.
Месца правядзення: Брэсцкая вобл., Баранавіцкі раён, в. Завоссе.
Тэлефон для даведак: (17) 334-56-21