11 верасня, у сераду, у музеі Якуба Коласа — майстар-клас па стварэнні водараў для дома «Водар восеньскай сядзібы» разам з музеем водараў «Нос».
Дата: 11 верасня
Час: 18.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
У чароўнай атмасферы вы створыце уласныя спрэі для дома з водарам восеньскай сядзібы, якія асвяжаць паветра і дададуць вытанчанасці інтэр’еру.
Яшчэ прапануюць паслухаць лекцыю ад парфумера, фатаграфавацца і піць гарбату.
Месцаў абмежавана. Запісвайцеся па спасылцы.
Кошт — 60 рублёў.