ПАДЗЕЯ ДНЯ: Паказ беларускіх фільмаў на вольным паветры «Пад агульным небам» у Варшаве

28.08.2024 20:00 - 22:30 дворык Centrum Myśli Jana Pawła II (Foksal 11) Бясплатнае
 

У сераду, 28 жніўня, у Centrum Myśli Jana Pawła II адбудзецца летні паказ беларускіх фільмаў з праграмы фэста BULBAMOVIE.







Дата: 28 жніўня

Час: 20.00 — уводзіны ад дырэктара фэста, 20.30 — пачатак сеанса (час мясцовы)

Месца: дворык Centrum Myśli Jana Pawła II, Foksal 11, Варшава




У праграме:



РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО (рэж. Валерый Нескарадзяны) 


Хвалюючы дакументальны фільм пра лёс сям’і Шымко, вымушанай пакінуць родны дом у Беларусі, каб папрасіць палітычнага прытулку ў Францыі. 

Іх падарожжа ператвараецца ў барацьбу за выжыванне, калі яны аказваюцца ў пастцы краіны, адкуль спрабавалі ўцячы.

 Аднак мары герояў выходзяць далёка за нацыянальныя межы.



МАРА (рэж. Саша Кулак) 

У 2020 годзе Мінск становіцца арэнай масавых антыўрадавых пратэстаў. 

Грамадзяне выходзяць на вуліцы, каб абараніць свае мары і супрацьстаяць беспарадкам, у якім яны жывуць гадамі. 

Мы сочым за гэтымі падзеямі з Марай, сведкай прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якая ўцякае ад рэальнасці ў свет мараў.



АПОШНЯЯ НАЧНАЯ ЗМЕНА (рэж. Максім Швед) 

Начная змена ў навагоднюю ноч у адным з варшаўскіх хостэлаў стала кашмарам для дзяўчыны, якая працавала на рэцэпцыі.

 Яна выратавала госцю жыццё — і гэта быў толькі пачатак гэтай надзвычай напружанай ночы.




Уваход вольны!






Вам можа быць цікава

Фестываль «Блізкі Усход» у Любліне

08.12.2025 10:00 - 14.12.2025 23:00 Цэнтр культуры (ul. Peowiaków 12)

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

„Bulbamovie“ ў Беластоку

17.12.2025 (17:30 - 19:30) Кінатэатр «Forum» (ul. Legionowa, 5)

Каляднае свята для дзетак у Шчэціне

21.12.2025 (14:00 - 17:00) Kooperatywa Łaźnia (ul. Koński Kierat 14-15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ