А ў нядзелю, 31 сакавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — Вялікдзень.
Дата: 31 сакавіка
Час: з 14:00 да 15:00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Вялікдзень — рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані.
З гэтага часу ў нашых продкаў пачынаўся новы каляндарны год. Пазней да гэтага дня хрысцянская царква прымеркавала адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў — «Уваскрасенне Хрыстова».
У каталікоў яно адзначаецца ў межах з 22 сакавіка па 25 красавіка.
Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі.
Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю.
Самай любімай забавай у Велікоднае свята як для дзяцей, так і для дарослых было качанне і біццё яек.
Адна з асаблівасцей беларускага Вялікадня — хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.
То далучайцеся да традыцыйнага святкавання Вялікадня!
Вас чакае:
Майстар-клас па ўпрыгожванню яек у тэхніцы «драпанка»;
Майстар-клас па развучванню валачобных песень;
Майстар-клас па велікоднай выцінанцы;
Абрад абыхода двароў валачобнікамі;
Велікодныя гульні: «Біццё і катанне яек»;
Беларускія народныя гульні і танцы.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў — 6 рублёў; школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.