У суботу, 30 сакавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць абрад «Камаедзіца».
Дата: 30 сакавіка
Час: з 14:00 да 15:00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Мядзведзь — магутны звер, чый велічны і грозны выгляд пакарыў розумы і сэрцы старажытных беларусаў. Яму пакланяліся. Яго паважалі і баяліся.
Вобраз мядзведзя можна сустрэць у легендах і казках, абрадах і песнях. У невялікай глухой мясцовасці на тэрыторыі цяперашняга Докшыцкага раёна нават адзначалася свята, прысвечанае абуджэнню мядзведзя пасля зімовай спячкі.
Тутэйшыя жыхары імкнуліся зрабіць абуджэнне ўладара лесу больш лёгкім з дапамогай розных рытуалаў. А каб задобрыць волата — прыносілі яму смачныя дары ў выглядзе аўсянага кісяля, гарохавай кашы і іншых любімых страў касалапага.
То далучайцеся да старадаўняга свята «Камаедзіца»!
Вас чакае:
Знаёмства с традыцыяй святкавання Камаедзіцы;
Экскурсія «Пчалярства на Беларусі»;
Народныя танцы і гульні.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў — 6 рублёў; школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.