У чацвер, 16 траўня, суполка «Іншыя» ладзіць у Вільні вялікі квіз пра поп-культуру і інклюзію.
Дата: 16 траўня
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Наўямесціс (дакладны адрас дашлюць удзельнікам асабіста), Вільня
Прапануюць адгадваць па фрагментах, стоп-кадрах і цытатах песні і фільмы на тэмы тэмы гендарнай роўнасці, змагання за правы, інклюзіі і ЛГБТКІ-супольнасці.
А яшчэ вы даведаецеся гісторыі таго, як гэтыя песні і карціны з’явіліся.
Хто адкажа на большую колькасць пытанняў, той і выйграе.
Рэгіструйцеся асабіста (і тады вам знойдуць каманду на месцы) ці ўжо разам з сябрамі.
Квіз пройдзе за дзень да міжнароднага дня супраць гамафобіі, біфобіі і трансфобіі (IDAHOBIT), які адзначаецца 17 траўня.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.