У суботу, 23 сакавіка, у галерэі «Арт Фабрыка» — вялікі творчы вечар.
Дата і час: 23 сакавіка з 17.00 да 23.00
Месца: галерэя «Арт Фабрыка», вул. Свярдлова, 2, Мінск
Вось якая праграма:
Зала «Амфітэатр»
17.00 — 18.30 лекцыя-воркшоп дызайнеркі інтэр’ераў Алены Ярашэвіч «Як падабраць мастацтва ў інтэр’ер» на прыкладзе твораў сучасных беларускіх мастакоў
19.00 — 20.30 прэзентацыя і акварэльны дэмаклас Валерыя Талкачова і Таісіі Пліскоўскай
20.40 — 23.00 — агляд персанальнай выставы мастака Алега Усціновіча «У бясконцасць», паказ фільмаў
Зала «Смарт 1»
17.30 — 18.50 — лекцыя Анастасіі Сідарэвіч «Вядомыя калекцыянеры і іх жонкі»
19.00 — 20.00 майстар-клас мастачкі-дэкаратаркі Дар’і Хлусевіч «Стварэнне незвычайнага інтэр’еру звыклымі матэрыяламі»
20.30 — 22.00 творчая сустрэча з аўтарамі фотавыставы «Пагоркі і грудкі»
Зала «Смарт 2»
18.00 — 18.30 прэзентацыя мастачкі (BEEJANE)
19.00 — 21.00 прэзентацыя мастачкі Святланы Варабей, майстар-клас па стварэнні арт-аб’ектаў
«HALL 1»
прэзентацыя арт-студыі «АХРА».
Дэманстрацыя работ вучняў студыі
З 19:00 да 22:30 дэманстрацыя стварэння абменнага жывапісу «Кветкі»
Майстар-клас па маляванні шаржаў пры ўдзеле мастачкі Кацярыны Навіцкай
«HALL 2»
Вераніка Талецкая. «Акварэльныя замалёўкі гасцей вечара»
Эльміра Мухатрова. Дэмаклас па напісанні карціны
Марыя Богдан. Майстар-клас па стварэнні сумеснай карціны з гледачамі
Аляксандра Ягорава. Майстар-клас па акварэлі (кветкі) агляд калектыўнай выставы «Згубленыя ў кветках»
«Secret room»
Прэзентацыя праекта «Краіна OZ. Art brut»
прастора 3 паверху «Папараць-кветка»
17.30 і 19.30 Сумесная практыка «Арт-ёга + арт-тэрапія»: 2 сеансы арт-ёгі пры ўдзеле практыка Мілы Пазнуховай і арт-тэрапія пры ўдзеле мастачкі BEEJANE.
На арт-ёгу патрэбны запіс — звяртайцеся ў дырэкт галерэі.
Квіткі — 15 рублёў дарослы, 10 рублёў дзіцячы.