Сімпозіум да Дня Волі ў Лондане

25.03.2024 11:00 - 17:30 Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны (37 Holden Rd) Бясплатнае
 


У панядзелак, 25 сакавіка, у Лондане адбудзецца міжнародны навуковы сімпозіум да 106-й гадавіны абвяшчэння БНР.




Дата: 25 сакавіка

Час: з 11:00 да 17:30 (час мясцовы)

Месца: Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны, 37 Holden Rd, Лондан



 Ладзяць яго кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўнівэрсытэта і Беларуская бібліятэка і музей імя Скарыны ў Лондане. 

Сімпозіум збярэ беларускіх гісторыкаў, палітолягаў, культуразнаўцаў, літаратуразнаўцаў і мовазнаўцаў з Польшчы, Літвы, Чэхіі, Канады і Брытаніі.


Вось якая насычаная праграма: 

11.00 — 11.10 ПРЫВІТАЛЬНЫЯ СЛОВЫ АРГАНІЗАТАРАЎ Караліна Мацкевіч, Павал Шаўцоў (Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны) Ёанна Гэтка, Юры Грыбоўскі (Варшаўскі ўнівэрсытэт) 


11.10 — 11.30 ПЛЕНАРНЫ ВЫСТУП


Вінцук Вячорка (Вільня) «Дуалізм беларускіх моўных стандартаў і моўна-нацыянальная ідэнтычнасьць беларусаў»


СЕКЦЫЯ 1. Ідэя і атрыбуты незалежнасці: мінулае і сучаснасць 

Мадэратар — Павал Шаўцоў 11.30 — 11.50

Ёанна Гэтка (Варшава) «Сімволіка прасторы як фактар будавання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці падчас дэмакратычных пратэстаў 2020 года» 11.50 — 12.10 Віктар Корбут (Варшава) «Герб, сцяг, сталіца: дзяржаўныя атрыбуты Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе» 

12.10 — 12.30 Паліна Прысмакова (Варшава) «Рада БНР пасля 100 гадоў барацьбы — актуальная праца ўраду на выгнанні» 

12.30 — 12.50 Караліна Мацкевіч (Лондан) «Артэфакты БНР у зборах Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны» 

12.50 — 13.10 ДЫСКУСІЯ 

13.10 — 13.30 ПЕРАПЫНАК


СЕКЦЫЯ 2. Традыцыя 25 Сакавіка паміж дзвюма войнамі 

Мадэратарка — Караліна Мацкевіч

 13.30 — 13.50 Алесь Пашкевіч (Вільня) «Беларусы... плачуць і носяць смутак у сэрцы». Як святкавалі 25 сакавіка ў Заходняй Беларусі" 

13.50 — 14.10 Алесь Пагарэлы (Варшава) «Захаваць памяць, падтрымліваць ідэю незалежнасці: БНР у дыскурсе друку міжваеннай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» 

14.10 — 14.30 Андрэй Мастыка (Вільня) «Месца і значэнне памяці аб Акце 25 сакавіка для беларускага студэнцкага руху ў міжваеннай Вільні» 

14.30 — 14.50 Тамаш Блашчак (Коўна) «Традыцыі святкавання 25 Сакавіка сярод ковенскіх беларусаў у 20-я i 30-я гг. XX ст.» 

14.50 — 15.10 Юры Грыбоўскі (Варшава) «БНР і беларусы ў міжваеннай Латвіі»

 15.10 — 15.30 ДЫСКУСІЯ 

15.30 — 15.50 ПЕРАПЫНАК


СЕКЦЫЯ 3. Спадчына БНР на чужыне: учора і сёння

 Мадэратар — Юры Грыбоўскі 

15.50 — 16.10 Алена Глагоўская (Быдгашч) «Традыцыя ўшанавання памяці пра БНР сярод беларусаў у пасляваеннай Польшчы» 

16.10 — 16.30 Павел Котаў (Прага) «Адзначэнне беларусамі ўгодкаў Акту 25 сакавіка ў Празе: гісторыя і сучаснасць» 

16.30 — 16.50 Наталля Гардзіенка (Вільня) «Мэмарыялізацыя БНР як частка захавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларускай паваеннай эміграцыі на Захадзе» 

16.50 — 17.10 Пётра Мурзёнак (Атава) «БНР як сімвал падтрымкі беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў Канадзе» 

17.10 — 17.40 ДЫСКУСІЯ І ПАДСУМАВАННЕ 


Уваход вольны.


 Як жадаеце паслухаць цікавых дакладаў, рэгіструйцеся па спасылцы. Магчымы і анлайн-удзел праз зум па іншай спасылцы.





Вам можа быць цікава

Халаднік-фэст у Суле

12.07.2025 14:00 - 13.07.2025 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Паша Крывец у Варшаве

12.07.2025 (19:00 - 21:00) stand up lokal (Noakowskiego 16)

Выстава Валерыі Антаніхінай у Магілёве (12+)

16.07.2025 (17:30 - 21:00) Арт-цэнтр «У Малчанава» (пр. Міру, 2А)

Ідрак Мірзалізадэ ў Варшаве

16.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ