1 лютага ў палацы мастацтваў адкрываецца выстава «1,10 КВАДРАТА», прысвечаная 110-годзю «Чорнага квадрата» Казіміра Малевіча.
Дата: 1 лютага
Час: 18.00
Месца: палац мастацтва, вул. Казлова, 3, Мінск
На выставе можна пабачыць працы сучасных беларускіх аўтараў, якім неабыякава творчасць вангардыстаў пачатку ХХ стагоддзя.
Гэта амаж звяргальніку традыцый Казіміру Малевічу, а таксама спроба прадоўжыць яго досвед, дадаўшы да дзесятай часткі квадрата сваю адзінку.
Выстава павінна была працаваць да 25 лютага. Але праз тры дні выставу закрылі «па тэхнічных прычынах».