1 лютага ў палацы мастацтваў адкрываецца выстава керамікі і шкла «Пласт. Квадрат».
Дата: 1 лютага
Час: 18.00
Месца: палац мастацтва, вул. Казлова, 3, Мінск
Куратаркі — Вольга Сямашка і Ганна Амбросава.
Праект «ПЛАСТ» у 2024 годзе адбываецца ў трэці раз. Трэці «ПЛАСТ» адрозніваюцца ад папярэдніх.
Па-першае, таму што ён праходзіць у межах згаданай выставы «1,10 КВАДРАТА». Менавіта таму куратаркі прапанавалі мастакам форму пласта — квадрат.
Па-другое, у праекце прымаюць удзел мастакі розных пакаленняў і розных школ. У экспазіцыі можна будзе пабачыць рэтраспектыўныя працы, традыцыю, сучасныя эксперыменты, навацыю.
Праект дасць магчымасць гледачам убачыць, як мастакі працуюць з формай, гуляюцца з ёй, ускладняюць, абагульняюць, трансфармуюць, ламаюць ці падкрэсліваюць.
Выстава будзе працаваць да 25 лютага.