У чацвер, 27 чэрвеня, у творчай прасторы «artROOF» пачынае працу выстава віцебскіх мастакоў «974» да 1050-годдзя Віцебска.
Дата: з 27 па 30 чэрвеня і 10 па 15 ліпеня
Месца: БЦ «Марка-Сіці», вул. Леніна, 26А (уваход А14, узровень +2, +3, +4, +5), Віцебск
Нязменная канцэпцыя праекта «974» — удзел толькі віцебскіх мастакоў.
Больш за 40 аўтараў прадставяць больш за 150 работ на чатырох паверхах, у тым ліку на агляднай пляцоўцы, і на дзвюх галоўных лесвіцах «піраміды» «Марка-Сіці».
Мастакі пагавораць аб любімым горадзе, запросяць у падарожжа ў часе, пакажуць горад розных гадоў і з розных вышынь.
А розныя стылі — жывапіс, графіка, скульптура, інсталяцыя — пакажуць разнастайнасць падыходаў і пераасэнсаванняў тэмы «974».
Упершыню на выставе будуць і дзіцячыя творы.
Уваход вольны!