Ад 25 чэрвеня ў віцебскім мастацкім музеі працуе выстава «Залаты фонд Віцебскай мастацкай школы» з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, фонду БСМ і прыватных калекцый.
Месца: мастацкі музей, Ратуша, вул. Леніна, 32, Віцебск
Выстава ахоплівае творчасць беларускіх мастакоў трох трацін XX стагоддзя і ўключае больш за 40 твораў мастакоў, якія нарадзіліся і працавалі або атрымалі адукацыю ў Віцебску.
Марк Шагал, Мсціслаў Дабужынскі, Іван Пуні, Лазар Лісіцкі, Казімір Малевіч, Ілля Чашнік, Мікалай Суэцін, Лазар Хідэкель, Яфім Раяк, Роберт Фальк — кожны з іх пакінуў свой след у Віцебску тых гадоў.
Для шматлікіх зорных імёнаў горад стаў або этапам, або эпізодам, або трамплінам у будучыню.
Мэта выставы — паказаць і пераемнасць пакаленняў, і адрозненне творчых метадаў.
Выстава працуе да 22 верасня.