З суботы, 16 лістапада ў музеі гісторыі Гарадніцы працуе файная выстава традыцыйнага тэкстылю Панямоння першай паловы ХХ ст. «Белая дарога».
Дата: з 16 лістапада
Месца: музей гісторыі Гарадніцы, вул. Ажэшкі, 37, Гродна
У экспазіцыі, створанай на аснове фондавых калекцый музея, выключна белага колеру абрусы, ручнікі, посцілкі, фіранкі, падзоры, сурвэткі, карункі, наміткі, кашулі, фартухі.
Белы колер шырока прымяняўся ў беларускім народным тэкстылі і з’яўляўся сімвалам чысціні і святасці.
Сярод экспанатаў — тканыя вырабы, вырабленыя ў тэхніцы белаўзорыстага ткацтва майстрамі Г. П. Лянцэвіч і Т. П. Малец (Лідскі раён, 1920 — 1940-я гг.).