Выстава «Дынастыя» ў Варшаве

14.11.2024 - 05.12.2024 19:00 - 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) Бясплатнае


У чацвер, 14 лістапада, у прасторы «MIT» адкрываецца выстава «Дынастыя», прысвечаная творчасці сям’і Сумаравых і Копачаў, якая аб’ядноўвае тры пакаленні мастакоў.







Дата: 14 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «MIT», Stalowa, 36, Варшава 




Падчас вернісажу адбудзецца размова з мастакамі і куратарам выставы. 

Заснавальнікі дынастыі — Васіль Сумараў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, і Наталля Сумарава, жонка і муза мастака, якая таксама адкрыла ў сабе талент жывапісца. 

Кацярына Сумарава і Дар’я Сумарава-Копач — мастачкі другога пакалення. Скульптура ў экспазіцыі прадстаўлена Віктарам Копачам, мужам Дар’і. 

Трэцяе пакаленне мастацкай сям’і прадстаўляюць Арцемій, Захар і Васіліса Копач і Марыйка Сумарава. 

Маладыя мастакі працуюць як у традыцыйных жывапісе і скульптуры, так і ў лічбавым мастацтве і дызайне. 




Працуе выстава да 5 снежня. 

Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Познані

25.07.2026 (16:00 - 17:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ