4 красавіка 2023 года ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэе «Палац мастацтва» адкрываецца выстава беларускай станковай і кніжнай графікі ХХ-ХХІ стагоддзяў. У рамках выставы адбудзецца праект «Terragrapgica», дзе прадстаўлена заходнееўрапейская графіка ХХ стагоддзя з прыватных калекцый і фондаў ГА «БСМ».
Дата: 04.04. — 23.04.
Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 20:00; Панядзелак — выхадны дзень.
Месца: «Палац мастацтва», вул. Казлова, 3, г. Мінск.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 395-15-49; +375 (29) 264-68-48 (МТС).
У экспазіцыі кніжнай графікі можна пазнаёміцца з графічнымі работамі сучасных мастакоў-ілюстратараў — Арлена Кашкурэвіча, Васіля Шаранговіча, Маргарыты Цімохавай, Міхаіла Дайлідава, Фёдара Шурмелева, Елізаветы Пастушэнкі. На выставе можна будзе даведацца пра сучасныя тэндэнцыі ў мастацтве кнігі.