Выстава відзікаў у Мінску

05.04.2023 - 14.05.2023 17:00 - 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4) 3 рублі

У сераду, 5 красавіка, у Мінску адкрываецца цудоўная выстава «відзікаў» — твораў беларускага традыцыйнага роспісу на шкле.



Дата: 5 красавіка

Час: 17.00

Месца: мастацкая галерэя «Цэнтр», вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі), Мінск


Тут можна пабачыць процьму розных шкляных маляванак: і аўтэнтычныя экспанаты, прывезеныя з беларускіх вёсачак ды гарадоў, і артэфакты з музейных фондаў, і відзікі з прыватных калекцый, і нават шкляныя абразы, якіх па ўсёй Беларусі збераглося толькі два дзясяткі!

Куратаркі — Марыя Карпянкова і Вольга Трубач.

У межах выставы будуць куратарскія экскурсіі, лекцыі пра мастакоў ад даследчыкаў іх творчасці і іншыя актыўнасці.

Квіткі — 3 рублі дарослым, 1 рубель — школьнікам і студэнтам.

Выстава працуе толькі да 15 красавіка!







Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Сустрэча з Ігарам Шугалеевым у Рызе

29.07.2026 (18:45 - 20:00) Dabas muzejs (6 паверх) (Kr. Barona iela 4)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ