У музейным комплексе «Заслаўе» надоечы адкрылася выстава гуміарабікавай фатаграфіі «Паслядоўнасць часу».
Дата: да 29 верасня
Месца: Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе
У экспазіцыі — творы Дзмітрыя Кульпановіча, Анатоля Дрыбаса і Віталя Ціхамірава: дзівосныя пейзажы, дакументальныя здымкі, партрэты.
Творчы калектыў, аб’яднаны любоўю да «нестандартнай фотатэхнікі», і сёння захоўвае ды развівае, стварае штось новае, нечаканае, захапляльнае.
Дбаючы, каб не было страчанае старое мастацтва, творцы не проста «развіваюць» яго, а прыўносяць штось новае, свежае, шакавальна-сучаснае.
Вы пазнаёміцеся з працамі, створанымі з дапамогай нейрасетак і надрукаваных у гумойле — эклектыку, якая грунтуецца на міксе сучасных тэхналогій і тэхнікі фотадруку XIX стагоддзя.
Працуе выстава да 29 верасня.