У чацвер, 5 снежня, у вежы палаца Румянцавых і Паскевічаў адкрываецца выстава «Кніжкі з карцінкамі: мастацтва кніжнай ілюстрацыі», падрыхтаваная ў партнёрстве з Музеем рэдкай кнігі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі.
Дата і час: 5 снежня ў 15.00
Месца: палац Румянцавых і Паскевічаў, пл. Леніна, 4, Гомель
Тут вы ўбачыце выданні XIX — пачатку XX стст. з калекцыі князёў Паскевічаў і зборы рэдкай кнігі Гомельскай абласной бібліятэкі, якія дэманструюць розныя віды ілюстрацый: палосныя і разваротныя, франтыспісы, віньеткі, застаўкі і канцоўкі, выкананыя ў разнастайных стылях і тэхніках.