У аўторак, 3 снежня, у Фларэнцыі адкрываецца выстава «Мастацтва ў выгнанні».
Дата: 3 снежня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: RFK International House of Human Rights, Via Ghibellina, 12, Фларэнцыя
На ёй вы ўбачыце творы беларускіх мастакоў, вымушаных пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій і палітычнага пераследу.
Пасля паспяховага адкрыцця ў Балонні Фларэнцыя — наступны пункт прыпынку гэтай значнай мастацкай падзеі.
Выстава — частка міжкантынентальнай эстафеты салідарнасці з палітвязнямі і рэпрэсаванымі «Voices Across Borders».
Уваход вольны. Выстава працуе па 17 снежня.