У аўторак, 18 чэрвеня, у Рыме адкрываецца выстава Ксішы Ангелавай пра беларускіх палітзняволеных «Беларускі Мартыралог».
Дата: з 18 па 21 чэрвеня
Час: з 11.00 да 19.00 (час мясцовы)
Месца: Complesso di Palazzo Valdino, Piazza in Campo Marzio, 42, Рым
Мартыралог — такім тэрмінам у царкоўнай традыцыі называюць спіс пакутнікаў, святых і блажэнных, якія пацярпелі за сваю веру.
Так мастачка Ксіша Анёлава назвала серыю малюнкаў беларускіх палітвязняў. Аўтарка з 2020 года стварае партрэты беларусаў, якіх затрымлівалі на працягу апошніх гадоў.
«Мне важна пабачыць чалавека, яго непаўторнае аблічча. Намаляваць яго — гэта магчымасць трохі пабыць з ім», — кажа пра сваю творчасць мастачка.
Выстава будзе працаваць з 11.00 па 19.00 з 18 чэрвеня па 20 чэрвеня. 21 чэрвеня выстава будзе працаваць да 17.00.
Для ўваходу патрэбны дакумент, што пацвярджае асобу.