У чацвер, 10 жніўня, у палацы мастацтва адкрываецца персанальная выстава Марыі Сыракваш «ПРА RADZIMA».
Дата: 10 жніўня
Час: 19.00
Месца: ZAL #2, палац мастацтва, вул. Казлова, 3, Мінск
«ПРА RADZIMA» прысвечана гістарычным караням і вытокам мінулага, а таксама стасункам аўтаркі з радзімай.
Спадарыня Марыя адлюстроўвае ўспаміны пра падарожжы, стаўленне да вобразаў Беларусі і фармаванне генетычнага кода асобы. Яе працы ствараюць адчуванне значнасці і цэласнасці традыцыйнай беларускай культуры, але ў той жа час раскрываюць яе разбурэнне.
У творчасці мастачкі архетыпічныя вобразы сінтэзаваны з сучаснымі падыходамі ў мастацтве, уключаючы і элементы стрыт-арта, графіці.
Куратарка — Кацярына Янкоўская.
Квіткі — 6 рублёў поўны, 3 рублі льготны.
Выстава працуе да 3 верасня.