У Арт-цэнтры Марка Шагала пачала працу выстава шагалаўскіх літаграфій, афортаў і ксілаграфій «Мастак і яго двайнік».
Дата: да 2 сакавіка
Месца: арт-цэнтр Марка Шагала, вул. Савецкая, 25, Віцебск
Мойша Шагал, які стаў Маркам Шагалам, паглыбляючыся ў сябе, выпускаў на палатно, паперу або шкло мудрагелістыя і простыя сусветы свайго залюстроўя.
Вобразнасць твораў Шагала, адначасова фальклорная і вельмі асабістая, сентыментальная, прыводзіць усе спробы расшыфроўкі і сімвалічнага тлумачэння да спрашчэння і няўдач.
Аднак тэма мастака і яго стварэння, якое робіцца яго двайніком, — адзін з асноўных шагалаўскіх сюжэтаў.
Выстава ілюструе тэму з дапамогай персанажаў мастака, музыканта, клоуна, акрабата, вандроўніка, дзіцяці, адлюстравання ў люстэрку, анёла, які накіроўваецца наперад і які азіраецца назад.
Выстава працуе да 2 сакавіка.