У чацвер, 25 студзеня, у галерэі ДК адкрываецца выстава мастака і ілюстратара Мішы Дайліды «Спрэчкі года».
Дата: 25 студзеня
Час: 19.00
Месца: галерэя ДК, вул. Герцэна, 2а, Мінск
«Уражанні і настроі — камяк успамінаў у горле — гэта і ёсць мае „спрэчкі года“. Усё хутка і спантанна. Старыя дзённікі, прачытаныя і перамаляваныя нанова праз прызму іншых ракурсаў і ўзросту. Прыемна ісці не спяшаючыся, шукаць сюжэты там, дзе не губляў, маляваць і збіраць цэглу, з якіх потым вырастуць канцэптуальныя асабнякі прыроды, вуліц, будынкаў», — кажа мастак.
Аўтар уступае ў своеасаблівую гульню з часам і лічбамі.
Экспазіцыя ўключыць у сябе 48 графічных работ — роўна столькі, колькі гадзін за два дні.
Выстава працуе да 25 лютага. Уваход — па квітку ў галерэю.