Выстава да стагоддзя Васіля Быкава ў Мінску

25.01.2024 - 05.02.2024 17:00 - 18:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 5 рублёў
 


У чацвер, 25 студзеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрываецца выстава «ВАСІЛЬ БЫКАЎ. ЖЫЦЦЁ ПРАЗ АБРЫСЫ І ЛІНІІ», прымеркаваная да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі.




Дата: 25 студзеня

Час: 17.00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск 


Ці ведаеце вы, што Васіль БЫкаў спрабаваў сябе і ў выяўленчым мастацтве. У юнацтве ён хацеў стаць прафесійным мастаком і навучаўся на жывапісным аддзяленні Віцебскага мастацкага вучылішча. Вучобу давялося спыніць, аднак улюбёны занятак Быкаў не кінуў. 

На выставе можна пабачыць больш за 70 графічных і жывапісных работ Васіля Уладзіміравіча. Кожная з іх па-мастацку, дакладна і яскрава распавядзе пра пэўную падзею ці жыццёвы эпізод. 

Краявіды, хаткі, падворкі з часоў дзяцінства, успаміны аб вайне, кур’ёзныя здарэнні, самаіранічныя замалёўкі, засваенне аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах — шмат каштоўных «абрысаў і ліній» зафіксавалі аловак і пэндзаль Васіля Уладзіміравіча. 

Таксама ў экспазіцыі — фотаздымкі, кнігі, рукапісы, лісты, дакументы, асабістыя рэчы, прадметы адзення і аксесуары Васіля Быкава з фондаў музея гісторыі беларускай літаратуры. 







Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава )O( у Дзюсельдорфе

11.04.2026 18:00 - 26.04.2026 17:00 (Birkenstraße 97)

Чарнобыльскі шлях у Беластоку

26.04.2026 (17:00 - 19:00) Кансулят РБ (skwer Wolnej Białorusi 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ