У аўторак, 10 снежня, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Пачуцці: Малюнкі палітвязняў Беларусі».
Дата: 10 снежня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава
Экспазіцыя ўздымае пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці.
Малюнкі — гэта і спроба знайсці святло ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сувязь са знешнім светам.
Таксама падчас імпрэзы прэзентуюць музычны альбом «Пазначаныя жоўтым».
Працуе выстава да 15 снежня.
Уваход вольны.