У нядзелю, 14 ліпеня, тэнар Юры Гарадзецкі і канцэртмайстарка Паліна Задрэйка ладзяць у прасторы «Манахром» адкрыты ўрок па вакале.
Дата: 14 ліпеня
Час: 19.00
Месца: прастора «Манахром», вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх), Мінск
Як нараджаецца вакальная музыка?
Які шлях праходзіць твор ад ліста з нотамі і вакальнага класа да сцэны?
Што такое музычная фраза, рыска, дынаміка і агогіка?
Што дае інтэрпрэтацыя, колькі нюансаў можа быць у адной песні, і ці ёсць мяжа дасканаласці?
Вядоўцы прыадкрыюць «святая святых» — рэпетыцыйную падрыхтоўку, невядомую для гледачоў, і запрашаюць на эксклюзіўны адкрыты занятак па вакале.
Вы станеце назіральнікамі таго, як наладжваецца і шліфуецца самая дасканалая прылада — голас.
Квіткі коштам 20 рублёў можна набыць па спасылцы.