“Тузін.Немаўля”: Re1ikt агучвае “У агні народжаная”

15.12.2013 15:00 - 17:00 Дом культуры (вул. Гогаля 5) Бясплатнае

Гурт Re1ikt прадставіць на канцэрце ў Берасьці аўтарскі саўндтрэк да клясычнага беларускага нямога кіно «У агні народжаная» (1929).

Намінанты на прэмію парталу Tuzin.fm «Героі году-2013» Re1ikt напісалі музыку да гісторыка-рэвалюцыйнай эпапеі Уладзімера Корша-Сабліна1929 году вытворчасьці ў межах праекту «Тузін.Немаўля». Яго прэм’ера адбылася летась у Падляшскай Опэры ў Беластоку, а сёлета фільм з жывой музыкай Re1ikt быў паказаны на міжнародным кінафэстывалі «Лістапад».

Стужка апавядае пра першыя заваёвы бальшавіцкай улады на беларускіх землях. У цэнтры ўвагі нават не канкрэтны герой, а салдаты Чырвонай арміі. Аднак, іх вобраз засмуціў нават саміх салдатаў. «На сходах у Ленінградскім гарнізоне адзінагалосна прынята прызнаць карціну палітычна не вытрыманай і не падлягаючай выпуску на чырвонаармейскі экран», – пісала ў 1930 годзе выданьне «Чырвонаарамейскае кіно». Па выніку кіраўніцтва «Белдзяржкіно» пакаялася з уласнай ініцыятывы і даслала ў Маскву рапарт аб абяскоджванні стужкі, бо яна «фармалістычная і няправільна адлюстроўвае ўтварэньне БССР па сцэнары ворага народа». Аўтар сцэнару –  адзін з самых папулярных беларускіх пісьменьнікаў тых часоў – Анатоль Вольны, неўзабаве пасьля выхаду стужкі быў арыштаваны і растраляны апяванай ім уладай.

«Мы спадзяемся пабачыць на кінаканцэрце ў Берасьці 15 сьнежня ўсіх тых, каго цікавіць мінуўшчына, сучаснасьць і будучыня беларускай культуры, бо менавіта гэтыя тры вымярэньні і спляліся ў нашым арт-праекце», – кажа кіраўнік «Тузін.Немаўля» Сяргей Будкін.

Цікава, што сучасны плякат да фільму «У агні народжаная» у межах праекту «Тузін.Немаўля» стварыў мастак Анджэй Ветэшка, які працаваў з часопісамі Cosmopolitan ды Newsweek і быў дырэктарам FashionTV у Польшчы.

На гурт Re1ikt фільм «У агні народжаная» зрабіў вельмі моцнае ўражаньне. Бадзёрую і аптымістычную як на тыя часы стужку сучасныя музыканты назвалі «фільмам жахаў».

Re1ikt называюць самым магічным беларускім рок-гуртом. Ён сёлета даў паўсотні канцэртаў ды ўзяў удзел у дзесятку фэстаў. Узяў першае месца і прыз глядацкіх сымпатыяў на фэсьце Rockowisko (Польшча).

Берасьце, Дом культуры (вул. Гогаля 5). 15.00. Квіткі – 40 000 руб. Квіткі можна набыць у музычнай краме Green Star (ГЦ Нікольскі пав.211 Б) альбо он-лайн праз Kvitki.by.

Інфа: +375 29 727 30 97/квіткі: +375 29 542-39-00

Tuzin.fm


Вам можа быць цікава

Гурт «Няміга» ў Сопаце (18+)

19.09.2025 (19:00 - 21:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

Гурт «Няміга» ў Любліне

21.09.2025 (18:00 - 20:00) Just Crafted (ul. Cicha 2)

Ідрак Мірзалізадэ ў Рызе (18+)

26.09.2025 (21:00 - 22:30) kinoteātris K. Suns (Elizabetes iela 83/85)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ