110 гадоў як сустрэліся Купала і Колас! У Мікалаеўшчыне святкуюць!

06.08.2022 12:00 - 16:00 мемарыяльная сядзіба «Смольня» (Стаўбцоўскі раён) Бясплатнае

6 жніўня мемарыяльная сядзіба Якуба Коласа «Смольня», што на Стаўбцоўшчыне, запрашае на літаратурна-музычнае свята «Туды, дзе неба з долам абняліся як браты...» з нагоды 110-годдзя сустрэчы двух песняроў.



Дата: 6 жніўня

Час: з 12.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: мемарыяльная сядзіба «Смольня», Стаўбцоўскі раён, Мінская вобл. 


Абяцаюць чытанні вершаў, спевы ды танцы, а разыначка свята — тэатральны абразок «Сустрэча Янкі і Якуба» ў выкананні вядомых беларускіх акцёраў.

Уваход вольны!


Як даехаць:

трансфер Мінск-Смольня-Мінск, арганізаваны музеем Коласа (кошт — 6 рублёў, а замовіць месцы можна па нумарах +375 (17) 270 10 55, +375 29 704 86 34);

уласнае аўто — да мемарыяльнай сядзібы Смольня (GPS-каардынаты (53.4195080, 26.8194068).


Даведкі: +375 (17) 270 10 55 (літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску), +375 (1717) 41 6 55 (Смольня).




Вам можа быць цікава

Выстава "FARBA Lab. Агонь. Босх" у Мінску

12.01.2026 11:00 - 15.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Кругаварот» у Мінску (18+)

22.01.2026 18:00 - 15.02.2026 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Nürnberg у Празе

14.02.2026 (19:30 - 21:30) Café V lese (Krymská 273/12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ