Калажная майстэрня «Арт-прысутнасць» у Вільні

16.05.2026 14:00 - 16:00 (паведамяць па рэгістрацыі) Бясплатнае
У наступную суботу, 16 траўня, суполка «Іншыя» запрашае на калажную майстэрню «Арт-прысутнасць», прысвечаную Міжнароднаму дню супраць гамафобіі, біфобіі і трансфобіі.

Вельмі зручна запэўніць супольнасць, што Беларусь выключна цысгендарная і гетэрасэксуальная, а любая інфармацыя пра ЛГБТК+ гэта прапаганда, калі прыбраць ўсе згадкі пра жыццё, каханне і творчасць беларускіх квір-людзей.

Таму на калажнай майстэрні прапануюць візуалізаваць свае досведы, успаміны і фантазіі на скрыжаванні квірнасці і беларускасці, каб даць ім месца ў інфармацыйнай прасторы, штучна напоўненай варожасцю.

Можна ўзяць з сабой невялічкія памятныя артэфакты з Беларусі, якія не шкада творча перапрацаваць (напрыклад, часопісы і газеты, буклеты, квіткі, засушанае лісце і кветкі, цыдулкі і да т.п.). Усе астатнія матэрыялы і інструменты будуць на месцы.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ