З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

У Беларусі перагледзелі чорны спіс артыстаў, чые песні забаронена выконваць. З гэтага спіса прыбралі некалькі гуртоў, у там ліку і культавы гурт «Кіно». Цяпер у караоке можна спяваць усе песні Віктара Цоя, апроч адной, паведамляе «Наша Ніва».

Viktar CojВіктар Цой на кінафестывалі папулярных жанраў «Залаты Дзюк», 1988 год. Галіна Кміт / РІА «Навіны»

У сакавіку ў распараджэнне выдання трапіў свежы спіс са 179 пазіцый забароненых выканаўцаў. Чыноўнікі ўнеслі туды не толькі ўкраінскіх зорак і праціўнікаў пуцінскага рэжыму, але і заўзятых Z-патрыётаў. Пасля таго, як гэтая інфармацыя разляцелася, ідэолагі, падобна, вырашылі перагледзець свае ж забароны.

Як стала вядома «Нашай Ніве», цяпер у караоке-клубах зноў можна легальна спяваць песні гурта «Звери» і поп-рокавага гурта «Градусы». Абодва гурты актыўна гастралююць на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Яшчэ адно паслабленне тычыцца культавага гурта «Кіно». Песні Віктара Цоя таксама дазволілі вярнуць у караоке, але з адной прынцыповай умовай.

Спяваць песню «Перемен», якая была адным з гімнаў пратэстаў 2020-га, усё яшчэ строга забаронена.