Адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Дарогі вайны”

22.06.2021 16:00 - 17:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

22 чэрвеня ў 16.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Дарогі вайны”.

Экспазіцыя прымеркавана да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і да юбілейных дат пісьменнікаў-удзельнікаў ваенных дзеянняў і т. зв. “дзецям вайны” – да 115-годдзя з дня нараджэння Макара Паслядовіча, 110-годдзя з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі, 90-годдзя з дня нараджэння Сцяпана Гаўрусёва і 85-годдзя з дня нараджэння Барыса Сачанкі. На экспазіцыі Вы ўбачыце: плакаты Уладзіміра Крукоўскага, прысвечаныя ваеннай тэматыцы, унікальныя рукапісы і дакументы, часопісы, кнігі з аўтографамі, фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Падчас мерапрыемства сваімі ўспамінамі і цікавымі гісторыямі, звязанымі з жыццём і дзейнасцю названых пісьменнікаў, падзеляцца Віктар Шніп, Алена Стэльмах, Барыс Пятровіч. У мерапрыемстве прыме удзел старшыня Саветаў Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў.

Макар Паслядовіч (1906 — 1984) — беларускі празаік і перакладчык. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — кіраўнік Мар'інагорскай падпольнай групы і сувязны асобага партызанскага атрада імя Сталіна ў Пухавіцкім раёне.

Анатоль Астрэйка (сапр. Акім Пятровіч Астрэйка) (1911 — 1978) — паэт-песеннік, пісьменнік, перакладчык, журналіст. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў адказным сакратаром сатырычнай газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Двойчы (1942, 1943) накіроўваўся на акупіраваную тэрыторыю Беларусі. Знаходзіўся на Случчыне ў партызанскай брыгадзе імя Чкалава.

Сцяпан Гаўрусёў (1931 — 1988) — беларускі паэт, крытык, перакладчык. Падчас вайны родныя мясціны Сцяпана Гаўрусёва знаходзіліся пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Убачыўшы ў дзіцячым узросце жахі вайны, ён ствараў сапраўдныя шэдэўры ваеннай тэматыкі. У 1955 годзе выдаў першы зборнік паэзіі “Паходныя кастры”. Гэта былі вершы пра вопыт пакалення, якое вырасла “пад гарматнымі стваламі”.

Барыс Сачанка (1936 — 1995) — беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец. Яму не было і шасці гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. У 1943 годзе фашысты спалілі родную вёску Барыса Сачанкі - Вялікі Бор. У агні загінула 128 аднавяскоўцаў, астатніх жыхароў вёскі вывезлі ў Нямеччыну. Сям’я Сачанкаў аказалася ў ліку тых, каго вывезлі. Апынуліся Сачанкі на ферме нямецкага землеўласніка, дзе працавалі да самага вызвалення ў маі 1945 года. Убачанае і перажытае Барысам Сачанкам яшчэ дзіцём, знайшло сваё адлюстраванне ў яго творчасці.

Чакаем Вас!

Уваход вольны

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21, 395-44-47 bellitmuseum.by


Вам можа быць цікава

Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

16.12.2025 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас "Магія каляднага парфума" ў Мінску

17.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Імпрэза "Жарсці Караткевіча" ў Варшаве

17.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ