«Купалле 2021» у Дукорскім маёнтку

20.06.2021 13:00 - 23:00 «Дукорскі маёнтак» (Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15 — музейны комплекс «Дукорскі маёнтак») 10-20

20 чэрвеня ў Дукорскім маёнтку пройдзе самае магічнае свята года — Купалле. Наведвальнікаў комплексу чакаюць выступы фолк-гуртоў, этнічныя танцы і прадстаўленні, забавы і конкурсы, анімацыйныя кропкі, фаер-шоў і шмат чаго іншага!

Праграма свята:

13:00 — Пачатак свята;
13:30 — Паказ батлеечнага спектакля;
14:00 — Выступленне этна-фолк гурта GUDA;
15:00 — Выступленне калектыву Nebula;
15:40 — Конкурсы ад вядоўцы;
16:00 — Выступленне этна-фолк гурта GUDA ;
17:00 — Паказ батлеечнага спектакля;
17:30 — Выступ этна-студыі Ketri;
17:40 — Конкурсы ад вядоўцы;
18:00 — Выступленне музычнага гурта Harmonic Style Project;
19:00 — Выступ этна-студыі Ketri;
19:30 — Выступленне гурта BY CRY;
20:30 — Выступленне фолк-гурта PAWA;
21.30 — Абранне Купалінкі;
22.00 — Паходневае шэсце;
22.10 — Пусканне вянкоў па вадзе;
22.30 — Святочнае фаер-шоў;
22.35 — Танцы каля купальскага вогнішча. *у праграме магчымы змены

Таксама на працягу ўсяго дня для Вас

БЯСПЛАТНА: 

  • пляценне вянкоў;
  • варожбы;
  • тату хной;
  • збіранне чаю з траў;
  • капішча;
  • здабыча агню;
  • аквагрым;
  • цікавыя забавы.

ПЛАТНА: 

  • цір лучны;
  • вяровачны гарадок;
  • майстар-класы ў рамесных майстэрнях;
  • кідальны цір;
  • катамараны;
  • маятнік;
  • «сухі басейн»;
  • катанне на брычцы;  
  • харчаванне;
  • сувеніры.

Дата: 20 чэрвеня 2021 года.
Час: з 13.00 да 23.00 гадзін.
Месца: Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15 — музейны комплекс «Дукорскі маёнтак». Кантакты: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64

Уваход: дзеці — 10 руб., дарослыя — 20 руб. Дзеці да 7-га ўзросту — бясплатна.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Купальскі шпацыр у Вільні

28.06.2026 (18:30 - 21:30) канечны прыпынак Verslo trikampis (Дзелавы трохкутнік)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.07.2026 (16:00 - 18:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ