Адкрыццё выставы і выступ Пятра Клюева ў музеі Максіма Багдановіча
Пачатак: 09.12 (18:00)Канец: 09.12 (18:00)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
9 снежня Беларусь адзначае Дзень народзінаў самага маладога класіка беларускай літаратуры — Максіма Багдановіча. Знакаміты паэт шмат працаваў на ніве традыцыйнага вершаскладання, але быў адкрыты да эксперыментаў. Сёлета Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе адзначыць Дзень народзінаў Багдановіча ў незвычайным фармаце.
8 снежня, нядзеля
18:00 – ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”
Ларп — ролевая гульня жывога дзеяння, падчас якой удзельнікі паглыбляюцца ў розныя сітуацыі і прымаюць на сябе новыя ролі. “Ларп-фабрика Минск” адмыслова да Дня народзінаў паэта падрыхтавала ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”, удзельнікі якога змогуць адчуць сябе родзічам, сябрам, каханай Максіма Багдановіча і нават самім Паэтам. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Рэгістрацыя па спасылцы: https://tinyurl.com/tqjnjek.
9 снежня, панядзелак
18:00 – адкрыццё выставы “КП-2019” і куратарская экскурсія
Выстава атрымала сваю назву дзякуючы галоўнаму дакументу музея — кнізе паступленняў (скарочана “КП”). Усе музейныя прадметы запісваюцца ў гэтую кнігу. Выстава “КП-2019” — унікальная магчымасць упершыню пабачыць экспанаты, якія з'явіліся ў музеі за апошні год. Сярод іх кніга Паўла Шэйна з этнаграфічнымі запісамі Адама Багдановіча (1893 г.) і ўзоры вышыўкі ад стрыечных сясцёр Максіма Багдановіча.
19:00 – музычная праграма Пятра Клюева на вершы беларускіх паэтаў
Пётр Клюеў — музыка, кампазітар, удзельнік гурта ЛСП — заспявае песні на вершы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і сучасных беларускіх паэтаў.
20:00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу
(ля Опернага тэатра)
Адрас Літаратурнага музея Максіма Багдановіча:
г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Тэлефон для даведак: (8 017) 334-42-69.
Старонкі мерапрыемства ў сацыяльных сетках: