Гэтымі выходнымі, 22 і 23 ліпеня, у Лошыцкім маёнтку — некалькі тэматычных імпрэз, прысвечаных мінуўшчыне.
У суботу, 22 ліпеня апоўдні, тут будзе экскурсія з танцавальным майстар-класам «Адзін дзень з жыцця Лошыцы XVI-XVII стст.».
Тэматычная экскурсія знаёміць з маёнткам князёў Друцкіх-Горскіх, прадстаўнікоў старажытнага беларускага княжацкага роду.
Дата: 22 ліпеня
Час: 12.00 (час мясцовы)
Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск
Падчас экскурсіі вы пазнаёміццеся з баўленнем часу і танцавальнай культурай эпохі Рэнесансу, складзеце распарадак дня ўладальнікаў Лошыцкага маёнтка, даведаецеся пра асноўныя паўсядзённыя гаспадарча-бытавыя заняткі.
А майстар-клас пазнаёміць з відамі і разнастайнасцю рухаў бранля (бранль гусей, бранль прачак, конскі бранль і інш.), асноўнымі крокамі паваны і малюнкам менуэта.
Толькі захапіце з сабой камфортны зменны абутак!
У нядзелю, 23 ліпеня, перамяшчаемся ў іншае стагоддзе на экскурсіі з майстар-класам «Адзін дзень з жыцця Лошыцы ў XVIII — сярэдзіне XIX стст.»
Дата: 23 ліпеня
Час: 13.30
Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск
Экскурсія раскажа пра Лошыцу Прушынскіх. Даведаецеся аб будаўніцтве новага дома на маляўнічым беразе Свіслачы, аб развіцці танцавальнай культуры ў XVIII — сярэдзіне XIX стст., аб бальных жаночых атрыбутах, аб таемнай мове дам і кавалераў. Майстар-клас знаёміць з асноўнымі фігурамі і крокамі паланэза, танца-шэсця, якім адкрывалі баль, і папулярнымі кадрыллю і полькай. І зноў не забудзьцеся зменны абутак!
А па сканчэнні гэтай экскурсіі 23 ліпеня заставайцеся яшчэ на экскурсію «Музычны салон ў Лошыцкай сядзібе».
Дата: 23 ліпеня
Час: 15.00 і 17.00
Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск
Даведаецеся пра гісторыю сядзібы і яе ўладальнікамі, культуру візітаў і іх відамі, здзейсніце падарожжа па гасціных, у якіх праходзілі прыёмы, даведаецеся, што сімвалізуюць у «Ружовай гасцінай» намаляваныя на сакрэтніку ліра і мандаліна і чаму фісгармонію называлі «хатнім арганам».
Музычнай ілюстрацыяй прагучаць паланэз Агінскага «Развітанне з Радзімай», твор Напалеона Орды «Серэнада», п’еса са зборніка «Полацкі сшытак», творы Брамса і Скрабіна.
Па кошты і запіс звяртайцеся +375 17 396 18 86 альбо ў дырэкт музея.